2 траўня 2024, Чацвер, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Адэсе прайшла акцыя «Путлер капут»

3

Увечары 11 ліпеня на чырвонай дарожцы 5-га Адэскага кінафестывалю актывіст арганізацыі «Крэатыўная моладзь плюс» зладзіў акцыю.

Пераскочыўшы праз агароджу, Яўген Даўлатаў, апрануты згодна з фестывальным дрэс-кодам (у цёмным гарнітуры і светлай кашулі), стаў на калені перад журналістамі і людзьмі, якія сабраліся каля тэатра, з плакатам: «Путлер капут», паведамляе «Крым. Рэаліі».

З'яўленне Даўлатава на чырвонай дарожцы каля Адэскага тэатра музычнай камедыі, у якім збіраліся ўдзельнікі і госці фестывалю, стала поўнай нечаканасцю.

Выкрыкваючы на адрас прэзідэнта Расеі словы з песні пра яго, прыдуманай футбольнымі фанатамі, актывіст стаў на калені.

Ахова фэсту не паспела адрэагаваць на дзеянні Даўлатава - яго ніхто не затрымаў і не перашкодзіў завяршыць міні-акцыю.

Даўлатаў сышоў з дарожкі разам са сваім плакатам: «Крэатыўная моладзь плюс» - мужчынскі рух FEMEN.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках