2 траўня 2024, Чацвер, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калегі арыштаванага «сенатара» Кастагорава: Мы ў шоку

23
Калегі арыштаванага «сенатара» Кастагорава: Мы ў шоку

Чаму арыштаваны бізнэсовец і «сенатар», да гэтага часу невядома.

«Сенатар» верхняй палаты «парламента» Беларусі - «савета рэспублікі» - Віталь Кастагораў паводле запыту праваахоўных органаў краіны быў пазбаўлены дэпутацкай недатыкальнасці. За гэта ў дачыненні да магілёўскага бізнэсоўца прагаласавалі ягоныя калегі.

Кастагораў не толькі «сенатар», ён паспяховы магілёўскі бізнэсмэн, дырэктар ЗАТ «Палітэкс» - буйнога вытворцы нятканых тэкстыльных матэрыялаў.

Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", пасля сесіі «сенатара» затрымалі.

«Непасрэднага затрымання я не бачыў – распавёў «Камсамолцы» старшыня Пастаяннай камісіі «савета рэспублікі» ў эканоміцы, бюджэце і фінансах, былы старшыня Магілёўскай абласной федэрацыі валейбола Уладзімір Панцюхоў -. Але хачу сказаць шчыра, што нават наша з вамі размова - гэта соль на рану. Я яго не проста ведаю, а ведаю вельмі даўно. Ён курыраваў, дапамагаў у валейболе, якім я кіраваў як старшыня федэрацыі. Пазбаўленне недатыкальнасці было вельмі нечаканым і вельмі непрыемным. Хацелася б ведаць праўду, разгледзець яе, пажадана, у яго прысутнасці.

Скончылася пасяджэнне камісіі. Больш за тое, мы нават гарбаты папілі. Пасля нас чакала пасяджэнне сесіі. Кастагораў не быў маўклівым, наадварот, быў ажыўленым, задаваў пытанні і на камісіі, і на сесіі. Тое, што адбылося, было для ўсіх шокам. Гэта прыкладна як матч чэмпіянату свету Бразілія - Нямеччына. Скончылася сесія, старшыня Следчага камітэта папрасіў слова. Мы яго выслухалі, пытанняў да яго было шмат. Ягоная ўпэўненасць, перакананасць у бясспрэчнасці выкладзеных фактаў развеялі сумневы «сенатараў» з нагоды прыняцця пастановы аб пазбаўленні недатыкальнасці».

Органы, надзеленыя правам распачынання крымінальных спраў (СК, Генпракуратура, КДБ), не распавядаюць, паводле чыёй ініцыятывы пазбаўлены недатыкальнасці «сенатар». Няма афіцыйнай інфармацыі і пра тое, ці распачатая ў дачыненні да яго крымінальная справа і ў чым ён абвінавачваецца.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках