Фермер з Бангладэш сшыў сцяг Нямеччыны даўжынёй 3,5 кіламетра
3- 12.07.2014, 16:26
- 4,925
Такім чынам земляроб хацеў выказаць падтрымку зборнай, якая выйшла ў фінал чэмпіянату свету.
Бангладэшскі фермер Амджад Хасайн сшыў самы доўгі сцяг Нямеччыны з задакументаваных у гісторыі - яго даўжыня перавышае 3500 метраў. Паглядзець на палатно ў родную для фермера Магуру прыбыў нямецкі амбасадар у Дака Фердынанд Вайе, паведамляе BBC.
Са слоў Хасайна, ён стаў заўзець за зборную Нямеччыны яшчэ ў 2005 годзе, пасля таго як вылечыўся ад працяглай хваробы нямецкімі лекамі.
Для таго, каб скончыць працу над сцягам, фермеру прыйшлося прадаць частку сваіх земляў.
Агульны кошт работ у стварэнні палатна ацэньваецца ў 3 тысячы даляраў.
Вайе ўручыў Хасайну грамату, якая пацвярджае, што той з гэтага часу з'яўляецца пажыццёвым чальцом афіцыйнага фан-клуба зборнай Нямеччыны.
Любімая зборная бангладэшскага фермера пазмагаецца за тытул чэмпіёна свету з камандай Аргенціны ў нядзелю ў Рыа-дэ-Жанэйра.