2 траўня 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква абвінаваціла Украіну ў парушэнні мяжы

51
Масква абвінаваціла Украіну ў парушэнні мяжы

Масква абвінаваціла Украіну ў абстрэле памежнага патруля з расейскай тэрыторыі.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні МЗС Расеі.

«12 ліпеня а 3 гадзіне ночы ў Куйбышаўскім раёне Растоўскай вобласці з аўтаматычнай стралковай зброі быў абстраляны расейскі памежны патруль, які выконваў задачы аховы дзяржаўнай мяжы Расейскай Федэрацыі на службовым аўтамабілі. У выніку абстрэлу быў пашкоджаны корпус аўтамашыны, у якім выяўлена восем кулявых адтулін. Толькі на шчаслівую выпадковасць ніхто з расейскіх памежнікаў не пацярпеў», - гаворыцца ў заяве.

Са слоў МЗС РФ, «маюцца пераканаўчыя довады таго, што абстрэл памежнікаў вёўся як з украінскай тэрыторыі, так і з загадзя падрыхтаванай пазіцыі на тэрыторыі Расейскай Федэрацыі пасля пранікнення туды тых, хто нападаў з тэрыторыі Украіны».

«Расейскі бок заяўляе ўкраінскаму боку чарговы рашучы пратэст і патрабуе спыніць абстрэлы расейскай тэрыторыі і парушэнне мяжы Расейскай Федэрацыі»<, - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, раней Расея ўжо вінаваціла Украіну ў абстрэле сваёй тэрыторыі. Довадаў дачынення да гэтага ўкраінскіх сілавікоў Масква не дала. Не выключана, што абвінавачванні ў «абстрэлах» тэрыторыі РФ могуць быць выкарыстаны Крамлём для апраўдання ўварвання ва Украіну.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках