29 красавiка 2024, панядзелак, 2:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «ценявы алігарх» з Расеі купіў самы дарагі хорам у Лондане

5

Расейскі алігарх Андрэй Ганчарэнка купіў самы дарагі дом у Лондане - ён абышоўся яму ў 205,5 млн даляраў.

Пра гэта паведамляе The Daily Mail. Брытанскі таблоід называе Ганчарэнку "ценявым алігархам з афшорнымі актывамі".

Як удакладняе газета, гаворка ідзе пра хорам Hanover Lodge, які знаходзіцца ў каралеўскім Рыджэнтс-парку. Прычым гэта ўжо чацвёртая купля Ганчарэнкі на лонданскім рынку нерухомасці за апошнія тры гады: паводле звестак DM, бізнэсоўцу таксама належаць хорам Mayfair на 50 St James Street коштам 70 млн фунтаў, яшчэ адзін хорам за 41 млн фунтаў на Lyndhurst Road ў раёне Хэмпстэд і дом на 102 Eaton Square у Белгравіі за 15 млн фунтаў. Такім чынам, Ганчарэнка з'яўляецца сёння уладальнікам нерухомасці ў Лондане на 250 млн фунтаў (428 млн даляраў), піша NEWSru.com.

Брытанскае выданне звяртае ўвагу на тое, што крыніца паходжання сродкаў бізнэсоўцы не відавочная: Ганчарэнка ніколі не фігураваў у спісе мільярдэраў Forbes. Аднак, відаць, для яго гэта не праблема: "ценявы мільярдэр" збіраецца выдаткаваць яшчэ 1,2 млн фунтаў на пераабсталяванне Hanover Lodge, які быў набыты ім у прадстаўніка Кансерватыўнай партыі Лорда Багры.

DM паказвае, што да 2013 года "ценявы мільярдэр" Ганчарэнка быў топ-мэнэджарам кампаніі "Газпром інвест Поўдзень". Акрамя таго, паводле звестак газеты, Андрэю Ганчарэнку разам з ягоным бацькам Мікалаем належыць 83% маскоўскай фірмы "Полымя", якая ў 2012 годзе выступіла замоўцам будаўніцтва ГЦ "Лотас-Сіці" коштам 2,5 млрд даляраў - найбуйнейшага праекта гандлёвай нерухомасці ў Новай Маскве. "Коммерсант" тады пісаў, што партнёрамі Ганчарэнкі ў "Полыме" выступаюць саўладальнікі "СМП-банка" і "сябры Пуціна" Аркадзь і Барыс Ратэнбэргі. Аднак у лістападзе 2013 праект "Лотас-Сіці" выкупіла кампанія Зараха Іліева і Года Нісанава. Сума гэтага пагаднення не называлася, але, паводле ацэнак экспэртаў рынку, за недабудаваны аб'ект ранейшыя ўладальнікі маглі атрымаць 100 млн даляраў.

Між тым, са слоў адвакатаў Ганчарэнкі, асноўнае багацце ён зарабіў яшчэ ў пачатку 1990-х - на ўгодах з нерухомасцю і аўтамабілямі. А ў 2002 годзе ён уладкаваўся ў "Газпром інвест Поўдзень". Прадстаўнік гэтай кампаніі на запыт журналістаў заявіў, што Ганчарэнка не абавязаны падаваць дэкларацыю аб даходах, бо не з'яўляецца дзяржслужбоўцам.

"Блакітны тусоўшчык"

Брытанскі таблоід звяртае ўвагу і на некаторыя іншыя цікавыя аспекты біяграфіі Андрэя Ганчарэнкі. Напрыклад паведамляецца, што ён браў актыўны ўдзел у вечарынах расейскага бамонду на Блакітным беразе, за што нават атрымаў рэпутацыю "party animal" (можна прыкладна перавесці як "заўсёднік вечарын").

Напрыклад, у 2012 годзе Ганчарэнка ўдзельнічаў у дабрачынным аўкцыёне ў Канах, арганізаваным фондам дапамогі дзецям "Шчырыя сэрцы" супермадэлі Наталлі Вадзянавай. Там ён купіў карцінку за 778 тысяч даляраў. Праўда, як сцвярджае прэзідэнт фонду Анастасія Залогіна, бізнэсовец дагэтуль не аплаціў палову суму, хоць і абяцае гэта зрабіць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках