29 красавiка 2024, панядзелак, 10:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус спрабаваў правезці кантрабанду цыгарэт у ровары

17

Кур'ёзны выпадак адбыўся на беларуска-польскай мяжы.

Падляшская мытная служба затрымлівае вялікую колькасць кантрабандных тавараў. У асноўным гэта цыгарэты. Час ад часу адбываюцца незвычайныя выпадкі, якія сведчаць пра вынаходлівасць кантрабандыстаў.

Так было 8 ліпеня на памежным пераходзе ў Кузніцы. 24-гадовы грамадзянін Беларусі перасякаў мяжу на ровары. Характэрна, што ён добраахвотна стаў на «чырвоны калідор», каб задэклараваць перавышаную норму алкаголю, паведамілі карэспандэнту сайта charter97.org у Мытным камітэце ў Беластоку.

Падчас праверкі супрацоўнік мытні звярнуў увагу на налепку на раме ровара. Высветлілася, што яна маскуе выразаную ў раме адтуліну, а ў ёй знаходзяцца 11 пачкаў цыгарэт. Далей мытнікі цалкам праверылі ровар і выявілі пад покрыўкамі колаў яшчэ 41 пачак.

Фота: Мытны камітэт у Беластоку

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках