29 красавiка 2024, панядзелак, 0:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мексіканец Радрыга стаў лепшым на «Славянскім базары»

5
Мексіканец Радрыга стаў лепшым на «Славянскім базары»

У Беларусі - толькі сёмае месца.

Гран-пры XXIII Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск - 2014" на "Славянскім базары" ўзяў прадстаўнік Мексікі Радрыга дэ ла Кадена. Паводле вынікаў двух фінальных дзён ён набраў 186 балаў, піша БелаПАН.

У беларуса Артура Міхайлава - толькі сёмае месца. Акрамя мексіканца, яго абышлі Віталія Негруца з Малдовы (179 балаў і першая прэмія конкурсу), Вераніка Дорош з Украіны (177 балаў і другая прэмія), Дзіна з Харватыі (175 балаў і трэцяя прэмія), а таксама Дыяна Голбі з Ізраіля (174 балы) і Мархаба Сабіева з Казахстана (173 бала).

Нагадаем, што ўладальнік Гран-пры атрымае грашовы прыз у суме 20 тысяч даляраў, уладальнік першай прэміі - 15 тысяч, другі - 10 тысяч, а трэцяй - 5 тысяч даляраў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў Віцебску ў панядзелак 14 ліпеня.

У конкурсе выканаўцаў эстраднай песні ў Віцебску ўзяў удзел 21 спявак. У пятніцу, 11 ліпеня, адбыўся паўфінал конкурсу, і паводле ягоных вынікаў было адабрана 15 фіналістаў. 12 і 13 ліпеня прайшлі два фінальных этапы: удзельнікі выконвалі кампазіцыі на адной са славянскіх моў у суправаджэнні аркестра, а затым - сусветны хіт пад фанаграму «мінус 1». Мексіканец Радрыга дэ ла Кадена праспяваў песню Bésame mucho, якая прынесла яму 91 бал. Беларус Артур Міхайлаў з сусветным хітом выступіў значна горш, чым у першы дзень фіналу і атрымаў толькі 81 бал, што ў суме прынесла яму 171 бал. А расеец Злата за два дні здолеў набраць усяго 160 балаў.

Нагадаем, што ўладальнік Гран-пры атрымае грашовы прыз у суме 20 тысяч даляраў ЗША, уладальнік першай прэміі - 15 тысяч, другі - 10 тысяч, а трэцяй - 5 тысяч даляраў. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адбудзецца ў Віцебску ў панядзелак, 14 ліпеня.

Фота Сяргея Серабро

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках