29 красавiка 2024, панядзелак, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На пляжах Палангі ўсталююць знакі для беларусаў

15
На пляжах Палангі ўсталююць знакі для беларусаў

Улады горада заклапочаныя тым, што турысты не разумеюць надпісаў на літоўскай мове.

Так, не зразумеўшы змест папераджальнага знака аб яме на літоўскай мове, у суботу ў моры ледзь не патануў грамадзянін Беларусі. Яго заўважылі ратавальнікі, якія аператыўна, за тры хвіліны, адрэагавалі на здарэнне. Беларуса пачалі вяртаць да жыцця яшчэ па дарозе да берага - у маторнай лодцы. На беразе турысты ратавальнікаў сустрэлі воплескамі, якімі выказвалі падзяку за выратаванае жыцця, піша ru.DELFI.lt.

Высветлілася, што, калі грамадзянін Беларусі адплыў далей ад берага, ён адчуў сябе дрэнна: парушылася праца сэрца, нагу схапіў курч. Мяркуецца, што ён не прачытаў і папераджальны знак аб небяспечных ямах у моры. Надпіс быў толькі на літоўскай мове.

Выратаваны шчыра радаваўся, што выратавальнікі аператыўна працуюць, і наважыў аддзячыць ім за выратаванне цукеркамі ды шампанскім. Радавалася і ягоная жонка, якая плакала ад шчасця.

Дапоўняць надпісы

Хоць ратавальнікі якасна выканалі сваю працу, адпачынак грамадзяніна Беларусі мог ісці інакш, калі б папераджальнае паведамленне аб ямах у моры было не толькі на літоўскай мове.

Начальнік станцыі ратавальнікаў у Паланзе Ёнас Піражнікас сказаў, што ўжо ў гэтыя дні плануецца замяніць папераджальныя знакі на пляжы - яны будуць на літоўскай, ангельскай і расейскай мовах.

«Я думаю, што на здарэнне не паўплывала тое, што інфармацыя была толькі на літоўскай мове. Тым больш, што мужчына заплыў далей папераджальнага знака», - сказаў Піражнікас. Ён не думае, што на пляжы ў Паланзе мала інфармацыі на замежнай мове. «Бо ў Турцыі днём з ліхтаром не знойдзеце надпісы на літоўскай мове. Дык чаму гэтага трэба патрабаваць ад нас?» - сказаў ён.

Пірожнікас сказаў, што аб інфармацыі на стэндах клапоціцца Выратавальная станцыя, а наглядае яна за імі разам з ЗАТ Palangos komunalinis ūkis.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках