28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка: Важна не толькі падняць сцяг, але і абараніць людзей

5
Парашэнка: Важна не толькі падняць сцяг, але і абараніць людзей

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка правёў нараду з кіраўнікамі сілавых устаноў краіны.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, паводле інфармацыі СБУ, актыўная фаза антытэрарыстычнай аперацыі прадаўжаецца. «За апошнія тры дні супраць Узброеных сіл Украіны была ўжытая новая расейская сістэма залпавага агню», - адзначыў ён. Таксама пацвярджаюцца звесткі аб тым, што ўдзел у баявых дзеяннях супраць украінскіх сіл вядуць кадравыя расейскія афіцэры, паведамляе ягоная прэс-служба.

Падчас нарады ён паведаміў, што плануецца правядзенне пасяджэння Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Прэзідэнт Украіны акцэнтаваў увагу на патрэбе некаторых змяненняў у тактыцы, якія б дазволілі звузіць зону правядзення антытэрарыстычнай аперацыі, узмацніць абарону межаў і зрабіць усё для таго, каб забяспечыць абарону мірнага насельніцтва.

Прэзідэнт Украіны паставіў перад генеральным дырэктарам дзяржаўнага канцэрна «Украбаронпрам» Раманам Раманавым задачу для падвышэння эфектыўнасці баявых дзеянняў ужо цягам тыдня палепшыць становішча спраў з забеспячэннем зброяй вайскоўцаў у зоне АТА.

Парашэнка звярнуў увагу начальніка Генеральнага штаба і Міністра ўнутраных спраў на тое, што ў населеныя пункты, якія вызваляюцца ад баевікоў, павінна неадкладна вяртацца цывільная ўлада, якая здольная клапаціцца пра насельніцтва, аднаўляць інфраструктуру, наладжваць мірнае жыццё, забяспечваць сацыяльныя выплаты. «Галоўнае, што цяпер трэба людзям, - гэта бяспека», - падкрэсліў ён, дадаўшы, што мясцовае насельніцтва ў вызваленых гарадах дапамагае ўкраінскім вайскоўцам.

Прэзідэнт Украіны акцэнтаваў увагу на адказнасці вайскоўцаў за аднаўленне мірнага жыцця ў вызваленых гарадах. «Калі ўзялі ўладу, важна не толькі падняць сцяг, але і абараніць сцяг, дзяржаву, людзей», - заявіў Пётр Парашэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках