29 красавiка 2024, панядзелак, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Каліфорніі прайшоў чэмпіянат у сёрфінгу для сабак (Відэа)

4

На пляжы Imperial Beach у Каліфорніі адбыўся традыцыйны турнір у сабачым сёрфінгу Surf Dog Competition, у якім узялі ўдзел больш за 50 сабак.

Першае месца ў спаборніцтве, праведзеным сярод сабак буйных заводаў, заняў баксёр на мянушку Ханзо. Ён таксама стаў прызёрам у катэгорыі «тандэм» (імя і завод яго партнёра не ўдакладняюцца), піша Lenta.ru.

Спаборніцтва ў сёрфінгу для сабак прайшло дзявятым разам. Сабакі-супернікі заўсёды падзеленыя на «вагавыя катэгорыі». Асобна спаборнічаюць буйныя сабакі, сярэднія і дробныя, таксама ёсць асобны конкурс для тандэмаў.

У конкурсе для сабак сярэдніх памераў перамога дасталася сабаку на мянушку Рыкашэт. Сярод зусім мініяцюрных стварэнняў лепшым сёрфэрам стаўся сабака Зігі. Заводы прызёраў не ўдакладняюцца.

Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымалі прызы - падарункавыя сэртыфікаты на 250 даляраў ад Petco, буйной амерыканскай сеткі заакрам.

У 2013 годзе першае месца ў спаборніцтве буйных сабак заняў ангельскі бульдог Тылман. Пераможца 2014 года Ханзо таксама тады ўдзельнічаў у спаборніцтве і заняў другое месца ў тандэмным катанні.

Уладальнікі сабак зараней рыхтавалі гадаванцаў да конкурсу Surf Dog Competition, практыкавалі іх і шылі строі для выступу. Большасць з іх адзначыла, што зарука перамогі - добрае здароўе жывёліны і любоў да хваль.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках