28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтар «Х-файлаў» запусціць новы сэрыял

2
Аўтар «Х-файлаў» запусціць новы сэрыял

Стваральнік серыяла "Х-файлы" Крыс Картэр ў 2015 годзе мерыцца запусціць новы навукова-фантастычны серыял After ("Пасля").

Пра гэта паведамляе Associated Press.

Паводле сюжэту гурт людзей, што раней незнаёмых паміж сабой, знаходзіцца ў Лос-Анджэлесе, які застаўся закінуты пасля таямнічай катастрофы, піша gazeta.ru.

Між тым, са слоў Картэра, ён не хоча, каб на яго праект вешалі цэтлік "постапакаліпсіс". Цяпер нарыхтаваны толькі адзін васьмігадзінны сэзон.

"Першы сэзон разлічаны на восем гадзін, але ў мяне ёсць мэта зрабіць 99 эпізодаў гэтага сэрыяла. Я насур'ёз", - сказаў Картэр.

Ён таксама адзначыў, што крыніцай натхнення яму служыць "Боская камедыя" Дантэ, у якой гаворыцца аб дзевяці колах пекла.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках