28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Меркель выступіла за прамыя перамовы Кіева і сепаратыстаў

73
Меркель выступіла за прамыя перамовы Кіева і сепаратыстаў

Канцлерка Нямеччыны і прэзідэнт Расеі прыйшлі да згоды што да сітуацыі ва Украіне.

Ангела Меркель мяркуе, што ўкраінская ўлада павінна як мага хутчэй прыступіць да перамоваў з сепаратыстамі, якія дзейнічаюць на ўсходзе краіны. Пра гэта ў панядзелак, 14 ліпеня, паведаміла прэс-служба ўрада Нямеччыны ў выніках сустрэчы з прэзідэнтам РФ у Рыа-дэ-Жанэйра, піша «Корреспонент».

«Абодва сышліся ў меркаванні, што як мага хутчэй павінны быць праведзеныя перамовы паміж украінскім урадам і сепаратыстамі ў фармаце, напрыклад, відэаканферэнцыі», - сказана ў паведамленні.

У нямецкім урадзе ўдакладнілі, што мэтай такіх перамоваў павінна стаць двухбаковае спыненне агню. Важнай умовай для гэтага, падкрэсліваецца ў паведамленні, павінен стаць дзейсны кантроль над украіна-расейскай мяжой і ўзаемны абмен палоннымі.

Таксама адзначана, што нямецкая канцлерка прызнала дзеянні Парашэнкі ў дачыненні да сепаратыстаў легітымнымі, але заклікала яго ўлічваць узважанасць гэтых мерапрыемстваў і абараняць мірнае насельніцтва.

Напярэдадні Меркель і Пуцін разам прысутнічалі на фінальным матчы чэмпіянату свету ў футболе ў Бразіліі, пасля чаго абмеркавалі шэраг пытанняў, у тым ліку і Украіну.

Нагадаем, раней улады Еўразвяза прызналі права Кіева праводзіць аперацыю ў барацьбе з сепаратыстамі на ўсходзе Украіны. Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што аднабаковага спынення агню з боку сілаў АТА больш не будзе.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 73

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках