29 красавiка 2024, панядзелак, 0:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Латвіі разгледзіць увядзенне санкцый супраць кіраўніка «Уралхіма»

Сейм Латвіі разгледзіць увядзенне санкцый супраць кіраўніка «Уралхіма»

Пад санкцыі таксама могуць патрапіць кіраўнік «Рассупрацоўніцтва» і гендырэктар «Уралвагонзавода».

Латвійскія палітыкі ўважаюць пашырэнне прынятага нядаўна спісу персон нон грата за важны крок ва ўмацаванні дзяржаўнай бяспекі - разам з павелічэннем абароннага бюджэту Латвіі. Са слоў сябра праўлення Нацыянальнага аб'яднання Іманта Парадніекса, словы якога прыводзіць rus.DELFI.lv, арганізацыя прапануе Сейму істотна павялічыць колькасць фігурантаў спісу непажаданых для Латвіі асоб.

«Гледзячы на сітуацыю ва Украіне, мы абавязаны клапаціцца аб тым, каб мяжа Латвіі не была «дзіравай». Усім, хто звязаны з вырабам, гандлем зброяй і прапагандай Крамля, шлях у Латвію павінен быць забаронены», - заявіў Парадніекс.

Палітык назваў і канкрэтных патэнцыйных кандыдатаў у чорны спіс. На ягоную думку, уезд у Латвію варта забараніць генеральнаму дырэктару «Уралвагонзавода» Алегу Сіленку, кіраўніку дзяржагенцтва РФ «Рассупрацоўніцтва» Канстанціну Касачову, а таксама ўладальніку «Уралхіма» Дзмітрыю Мазепіну.

Вядучаму расейскаму вытворцу мінугнаенняў належыць латвійская кампанія Уралхім Trading - лідар латвійскага бізнэсу ў гадавым абароце. Найбуйнейшы расейскі вытворца зброі і вайсковай тэхнікі «Уралвагонзавод» з'яўляецца мацярынскай кампаніяй для УВЗ Baltija. Мяркуецца, што завод запрацуе на поўную магутнасць у 2015 годзе.

Як даў зразумець Імант Парадніекс, Канстанцін Касачоў трапіў у лік патэнцыйных кандыдатаў на занясенне ў чорны спіс, бо «Рассупрацоўніцтва» падазраецца ў шпіянажы і распаўсюдзе крамлёўскай прапаганды. На сайце агенцтва гаворыцца, што яно «рэалізуе праекты, накіраваныя на ўмацаванне міжнародных сувязяў, цеснае супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і фармаванне пазітыўнага іміджу Расеі за мяжой».

«У сучаснай вайне выкарыстоўваецца не толькі фізічная зброя, але і прапаганда», - растлумачыў Парадніекс. На ягоную думку, «гэта відавочны падыход Крамля, які пацвярджаецца рыторыкай Пуціна» - «з аднаго боку, быццам бы адклікаецца войска з мяжы з Украінай, з другога - ідуць заявы пра тое, што Расея будзе абараняць правы расейскамоўных ва ўсім свеце, калі атрымае такія просьбы».

Нагадаем, у канцы мінулага тыдня ўлады Латвіі абвясцілі аб даданні ў чорны спіс 16 расейцаў і грамадзян краін ЕЗ, якім будзе забаронены ўезд у краіну. Імёны новых фігурантаў спісу не называліся. Раней у спіс персон нон грата патрапілі ўкраінскія палітыкі і бізнэсмэны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках