28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадоцкага вертыкальшчыка будуць судзіць за махінацыі з заробкам

4
Гарадоцкага вертыкальшчыка будуць судзіць за махінацыі з заробкам

У дачыненні да чыноўніка Гарадоцкага райвыканкама распачатая крымінальная справа паводле факта перавышэння службовых паўнамоцтваў.

Крымінальная справа распачатая пракуратурай Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці паводле матэрыялаў праверкі супрацоўнікаў 7-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС, піша БелаПАН.

Як паведаміла афіцыйная прадстаўніца ўпраўлення СК Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, службовая асоба з 31 студзеня да 1 лістапада 2013 года, раней працуючы на пасадзе дырэктара ААТ «Гарадоцкі льнозавод», сумесна з галоўным бухгалтарам гэтага ж прадпрыемства, імкнучыся пазбегнуць адказнасці за несвоечасовую выплату заработнай платы, унеслі загадзя ілжывыя звесткі ў неабходныя для налічэння заработнай платы даведкі, якія потым падалі ў банк.

У даведках жа паказалі звесткі пра адсутнасць абавязацельстваў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва пры наяўнасці фактычнай запазычанасці.

Дзеянні падазраваных кваліфікаваныя паводле ч.1 арт.427 КК (службовая падробка).

Адначасова ў дачыненні да першага намесніка старшыні Гарадоцкага райвыканкама распачатая крымінальная справа паводле факта перавышэння службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт.426 КК). Гэта выявілася ў дачы ўказанняў галоўнаму бухгалтару ААТ «Гарадоцкі льнозавод» аб унясенні загадзя ілжывых звестак у афіцыйны дакумент, які адлюстроўваў скажоную інфармацыю аб увядзенні ў эксплуатацыю малочна-таварнай фермы, што належыць ААТ «Гарадоцкі льнозавод».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках