29 красавiка 2024, панядзелак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Time: Выкраданне ўкраінскай лётчыцы - помста Крамля за «дэпутацкага сынка»

20
Time: Выкраданне ўкраінскай лётчыцы - помста Крамля за «дэпутацкага сынка»

Выкраданне Надзеі Саўчанкі і наступны арышт яе ў Расеі - адказ Масквы на затрыманне сына дэпутат Дзярждумы.

Пра гэта сёння на старонках амерыканскага часопіса Time піша Сайман Шустэр, паведамляе ТСН. Ён заўважае, што гісторыя з арыштам Надзеі Саўчанкі вельмі дзіўная. Паколькі не зразумела, якім чынам украінка трапіла ў Расею, і як Масква збіраецца даказваць яе «віну» ў забойстве расейскіх журналістаў.

«Але адна з самых вялікіх загадак у гэтай справе - пытанне, чаму Расея наогул наважыла весці яе настолькі публічна і правакацыйна», - піша журналіст. Для Крамля справа Саўчанкі нясе вялікія рызыкі. Паколькі шэраг дыпламатаў на Захадзе і ўлады ва Украіне мяркуюць, што з'яўленне ў Расеі захопленай тэрарыстамі лётчыцы паказвае на прамую сувязь баевікоў на Усходзе Украіны і Масквы. Акрамя таго, арышт Саўчанкі зрабіў яе сімвалам мужнасці для таварышаў па зброі і гераіняй для ўкраінцаў.

«Масква, здаецца, робіць усё для таго, каб стварыць ва Украіне пакутнікаў і з'яднаць украінскі народ у падтрымцы палітычнага адзінства», - мяркуе аналітык Standard Bank Цімаці Эш.

Нягледзячы на гэта, экспэрты мяркуюць, што ў Крамля ёсць вялікія планы датычна лёсу Саўчанкі. Былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў паказвае, што лётчыцы выставілі афіцыйныя абвінавачванні ў Расеі ўсяго праз дзень пасля таго, як Масква абвінаваціла ЗША ў «выкраданні» расейскага грамадзяніна.

Гаворка ідзе пра Рамана Селязнёва, якога абвінавацілі ва ўзломе кампутарных сетак у ЗША і выкраданні звестак крэдытных картах амерыканцаў. Ён апынуўся сынам дэпутата Дзярждумы Валерыя Селязнёва, які адразу ж заявіў, што арышт яго сына - гэта выкраданне. Таму абвінавачванне супраць украінскага вайсковага пілота можа быць помстай Крамля за дэпутацкага сынка. Акрамя таго, Саўчанка стала каштоўнай знаходкай для пуцінскай прапаганды ўнутры Расеі. Аналітык цэнтра Карнегі ў Маскве Маша Ліпман звяртае ўвагу на тое, што Пуціну да гэтага часу трэба дэманстраваць свой удзел у канфлікце на ўсходзе Украіны, каб супакоіць радыкальных расейцаў. І справа супраць Саўчанкі патрэбная менавіта для гэтага.

«Для Расеі гэта спосаб ускосна супрацоўнічаць з тэрарыстамі, прыняць іх бок і прызнаць свой удзел у іх барацьбе», - перакананая Ліпман. Выданне адзначае, што цяпер заходнім лідарам застаецца прызнаць, што арышт лётчыцы з'яўляецца досыць агрэсіўным крокам Расеі, каб увесці новыя жорсткія санкцыі. Сёння да Надзеі Саўчанкі ў СІЗА зноў не пусцілі ўкраінскага консула.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках