29 красавiка 2024, панядзелак, 1:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На гэтым тыдні ў Беларусі будзе дажджліва, але цёпла

3
На гэтым тыдні ў Беларусі будзе дажджліва, але цёпла

З 14 да 20 ліпеня ў Беларусі варта чакаць цёплых летніх навальніц.

У першую палову тыдня надвор'е будуць вызначаць атмасферныя франты з Заходняй Еўропы, таму ў аўторак варта чакаць кароткачасовых дажджоў і навальніц, месцамі - ліўняў, граду, моцнага ветру. Аднак тэмпература ўдзень будзе трымацца на ўзроўні 25-30°С.

Як паведаміў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў, у сераду ў Беларусі таксама варта чакаць кароткачасовых дажджоў, месцамі навальніц, тэмпература на паўднёвым усходзе краіны дасягне 30-31°С, піша БелаПАН.

У другой палове тыдня, са слоў Рабава, на надвор'е будуць уплываць антыцыклоны. Спачатку - еўрапейскі, ён падыме атмасферны ціск і дажджоў стане менш. Аднак у чацвер і пятніцу варта зноў чакаць кароткачасовых дажджоў і навальніц.

У выходныя надвор'е будзе вызначацца антыцыклонам, сфармаваным над Балтыйскім морам: на паўночным усходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, тэмпература будзе ад 21°С на паўночным усходзе, да 28°С на паўднёвым захадзе Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках