28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУС Украіны просіць забараніць уезд у ЕЗ 300 расейскім прапагандыстам

18
МУС Украіны просіць забараніць уезд у ЕЗ 300 расейскім прапагандыстам

Еўропа павінна паказаць, што гатовая супрацьстаяць хлусні расейскай прапаганды.

МУС Украіны ініцыюе забарону ўезду ва Украіну і краіны ЕЗ гендырэктару «Першага канала» (РФ) Канстанціну Эрнсту і яшчэ 300 расейскім журналістам, піша «Інтэрфакс-Украіна».

«МУС Украіны звяртаецца з прапановай у МЗС звярнуцца да Еўрапейскага Звязу - праверыць гэтых журналістаў і забараніць ім уезд, для таго, каб, хоць бы, такім чынам, Еўропа таксама паказала, што яна супраць такога роду прапагандысцкай хлусні», - сказаў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка на брыфінгу ў панядзелак у Кіеве.

Ён паведаміў, што МУС устанавіла асобу жанчыны, якая расейскім тэлеканалам паведаміла пра зверствы, якія нібыта ўчыняюць ўкраінскія вайскоўцы. Гэтую жанчыну, са слоў Герашчанкі, клічуць Галіна Астапенка (Пышняк).

Дарадца міністра распавёў пра тое, што гэтая жанчына вядзе асацыяльны лад жыцця, яна наўмысна была выкарыстаная для таго, каб дыскрэдытаваць украінскіх вайскоўцаў.

«Мэта зняцця такіх ролікаў - у РФ пачалася праблема з найманнем наймітаў», - сказаў Герашчанка, патлумачыўшы, што такімі сюжэтамі расейскі бок мае намер выклікаць нянавісць у расейцаў у дачыненні да ўкраінцаў, і такім чынам спрыяць павелічэнню колькасці людзей, якія хочуць быць наймітамі для ўдзелу ў баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Паводле ягоных слоў, МУС высвятляе месца знаходжання гэтай жанчыны. Дарадца кіраўніка МУС дапусціў, што, хутчэй за ўсё, яна знаходзіцца ў Расеі.

Такія сюжэты расейскіх тэлеканалаў спрыялі таму, што МУС выступае з ініцыятывай да ЕЗ забараніць уезд у краіны Еўразвязу расейскім журналістам.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках