29 красавiка 2024, панядзелак, 8:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто такі Радрыга - пераможца «Славянскага базару»?

18

У адкрытых крыніцах інфармацыі аб мексіканцу не так ужо і шмат.

Беларускі ўдзельнік Артур Міхайлаў заняў толькі сёмае месца, а мексіканец Радрыга дэ ла Кадэна заняў першае месца на конкурсе эстраднай песні. Як паведамлялася раней, уладальнік гран-пры атрымае $20 тысяч, цырымонія ўзнагароджання пераможцаў прызначаная на панядзелак 14 ліпеня.

Журналісты сайта charter97.org задаліся пытаннем, хто такі Радрыга дэ ла Кадэна і што дазволіла яму перамагчы на конкурсе эстраднай песні.

Радрыга Альварэз дэ ла Кадэна, таксама вядомы як Эль Балерыста Мас Хавен дэ Мексіка або Ніно Балеро - не толькі вельмі папулярны выканаўца у Мексіцы, кампазітар і аўтар тэкстаў, але яшчэ і радыёвядучы на радыёстанцыі Radio Trece і на XEQ Radio. Пра гэта сказана на ягоным афіцыйным сайце. На ягонай старонцы ў «Фэйсбуку» Радрыга актыўна публікуе фотаздымкі з Беларусі, а публіка пакідае захопленыя каментары.

Радрыга ў Менску.

У Гародні.

Радрыга і Аляксандр Рыбак.

Яму 26 гадоў, а ён ужо дамогся папулярнасці ў сябе ў краіне. У Радрыгі ўжо выйшла 3 альбомы, таксама ён з'яўляецца ўладальнікам дзяржаўных медалёў за сваю творчасць і быў узнагароджаны некалькімі Залатымі мікрафонамі Нацыянальнай асацыяцыі радыёвяшчання Мексікі. З'яўляецца аўтарам больш за 900 песень і выконвае рамантычныя песні ў стылі залатога стагоддзя (стыль балеро).

Радрыга робіць фота і шчаслівае сэлфі пасля перамогі на фоне віцебскага амфітэатра.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках