29 красавiка 2024, панядзелак, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы вынайшлі нябачны матэрыял

34
Навукоўцы вынайшлі нябачны матэрыял

Адкрыццё ўжо ахрысцілі новым сусветным рэкордам.

Брытанскія навукоўцы вынайшлі матэрыял чорнага колеру, які нябачны для чалавечага вока, піша РІА Навіны са спасылкай на The Independent.

Новы матэрыял атрымаў назву Vantablack. На самай справе ён чорнага колеру, але чалавечае вока не ўспрымае яго, і ствараецца ўражанне, што перад ім «чорная дзірка». Такі эфект навукоўцы тлумачаць проста: справа ў тым, што новы матэрыял зроблены з вугляродных нанатрубак, кожная з якіх у 10 000 разоў танчэйшая за чалавечы волас і валодае здольнасцю паглынаць 0,035% бачнага святла. Таксама новы матэрыял у 10 разоў больш трывалы на разрыў, чым сталь, і праводзіць цяпло ў 7 з паловай разоў больш эфектыўна, чым медзь.

Стварэнне новага матэрыялу цяпер асабліва актуальна, упэўнены навукоўцы. Дзякуючы яму астранамічныя камеры, тэлескопы і інфрачырвоныя сістэмы сканавання змогуць дасягаць большага эфекту. Таксама ён можа быць выкарыстаны ў вайсковых мэтах, аднак кампанія-стваральнік матэрыялу Surrey NanoSystems не разгалошвае гэта.

Vantablack будзе прадстаўлены на міжнародным авіяшоў у Фарнбара, 15 ліпеня.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках