29 красавiка 2024, панядзелак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РНБА Украіны: Краіна на парозе шырокамаштабнай агрэсіі з боку Расеі

47
РНБА Украіны: Краіна на парозе шырокамаштабнай агрэсіі з боку Расеі

Расейскія войскі гатовыя ўварвацца на тэрыторыю Украіны.

Пра гэта паведаміў намеснік сакратара Рады нацыянальнай бяспекі і абароны краіны, былы міністр абароны Міхаіл Коваль у эфіры праграмы "Свабода слова" на ICTV, піша "Украінская праўда".

"На жаль, Украіна, як ніколі, стаіць на парозе шырокамаштабнай агрэсіі з боку нашага паўночнага суседа. Сапраўды цяпер на межах Украіны размешчаныя расейскія войскі, найбольш магутная групоўка знаходзіцца ў анэксаваным Крыме - 22 тысячы вайскоўцаў Узброеных сіл Расеі, - сказаў ён. - На нашых межах, пачынаючы ад Чарнігава да Новоазоўска, таксама на чатырох кірунках размешчаны расейскія злучэнні і часткі".

Як вядома, у панядзелак быў збіты самалёт ВПС АН-26, які выконваў заданне ў рамках паветрана-транспартнага забеспячэння актыўнай фазы АТА. Пазней чальцы экіпажа збітага самалёта АН-26 выйшлі на сувязь з Генштабам.

Як паведаміў міністр абароны Валерый Гелетэй, улічваючы, што самалёт ішоў на вышыні 6500 м, яго параза пераноснымі зенітнымі комплексамі немагчымая, гэта значыць самалёт быў збіты іншай, больш магутнай ракетнай зброяй, якая была ўжытая, магчыма, з тэрыторыі Расейскай Федэрацыі.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках