29 красавiка 2024, панядзелак, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ангела Мэркель: Нямеччына не заклікала да перамоваў з баевікамі

39
Ангела Мэркель: Нямеччына не заклікала да перамоваў з баевікамі

Канцлерка Нямеччыны заявіла аб няправільным тлумачэнні выказвання прадстаўніка ўрада аб наўпроставых перамовах з сепаратыстамі.

Пра гэта Ангела Мэркель паведаміла падчас тэлефонных кансультацыі з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам. Суразмоўцы абмеркавалі шляхі арганізацыі сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, у прыватнасці, у фармаце відэа-канферэнцыі, і выказалі ўпэўненасць, што гэта мерапрыемства будзе арганізаванае ўжо заўтра.

Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны.

Канцлерка зрабіла акцэнт на няправільным тлумачэнні выказвання прадстаўніка Федэральнага ўрада аб наўпроставых перамовах з сепаратыстамі і выказала прыхільнасць ідэі кансультацый Трохбаковай кантактнай групы.

Стораны абмеркавалі пытанні прыцягнення місіі АБСЕ да маніторынгу і верыфікацыі мяжы. Гаворка ідзе аб размяшчэнні інспектараў АБСЕ на ўкраінска-расейскай мяжы, у тым ліку на расейскіх кантрольна-прапускных пунктах «Данецк» і «Гукава», а таксама аб магчымасці ўжывання беспілотных сродкаў для маніторынгу і верыфікацыі.

Парашэнка і Мэркель таксама абмеркавалі падрыхтоўку да разгляду ўкраінскай праблематыкі на пасяджэнні Еўрапейскай Рады 16 ліпеня ў Брусэлі.

Раней прэс-служба ўрада Нямеччыны паведаміла, што Ангела Мэркель нібыта падтрымала наўпроставыя перамовы з тэрарыстамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках