29 красавiка 2024, панядзелак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Сідорскаму дыван за $23 тысячы?

25
Навошта Сідорскаму дыван за $23 тысячы?

Еўразійская эканамічная камісія замаўляе дываны на агульную суму ў паўмільёна даляраў.

Пра гэта піша блогер Анатоль Міцура.

«Дзякуючы таму, што мы «наінтэграваліся» з Расеяй і Казахстанам, ёсць такая «Еўразійская эканамічная камісія» - наддзяржаўны орган рэгулявання Мытнага Саюза. Сутнасць яе ў тым, каб «Адзіная эканамічная прастора» з паперы пераносілася ў рэальнасць.

Але пакуль, з паперы ў рэальнасць пераносяцца некалькі іншыя рэчы, так расейскія «Ведомости» выявілі замову гэтай самай Камісіі на дываны з «альгойскіх кароў і танкарунных авечак» (!), кошт якіх крыху не дацягвае да 500 000$», - піша ён .

Згодна з тэхнічным заданнем, размешчаным у пятніцу на афіцыйным сайце ЕЭК, камісіі, у прыватнасці, павінны быць пастаўленыя: дыван ручной работы з воўны танкарунных авечак памерам 250×400 см, а таксама аналагічныя складам дываны памерам 200×300, 200×330, 310×230, 300×300, 300×400 (2 штукі), 300×500, 350×500, 350×600, 380× 400, 550×500 (2 шт.), 600×600, 760×340 см, а таксама выраб складанай канструкцыі.

«Унёсак Беларусі ў бюджэт гэтай Камісіі ў 2014 годзе складае крыху больш за 7 млн даляраў. Прадстаўляюць Беларусь у Камісіі на ўзроўні міністраў тры чалавекі, найбольш вядомы з іх - экс-прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Яшчэ прэм'ерам, ён любіў заклікаць да эканоміі грамадзянаў: «Усе чальцы беларускага грамадства павінны зразумець і ўсвядоміць, што ва ўмовах сталага росту коштаў на энэрганосьбіты эканомія і беражлівасць на кожным рабочым месцы, у кожнай кватэры - гэта найвялікшы аспект работы ўсёй эканомікі і бяспекі нашай краіны». І чыноўнікаў: «Гаворачы аб эканоміі сродкаў, гаворка ідзе не пра дробязі, «алоўкі і паперу», а пра вялікія грошы, якія павінны быць разумна ўкладзеныя ў развіццё». Наколькі купля дываноў суадносіцца з эканоміяй, ашчаднасцю і укладаннем у развіццё - гэта пакінем на сумленні Сяргея Сяргеевіча», - піша ён.

Але навошта ж Сяргею Сяргеевічу спатрэбіліся дываны, сярэдні кошт якіх большы за 23 000$? Магчыма гэта ўпрыгожыць няўтульныя сцены Еўразійскай камісіі, і дазволіць сябе адчуваць амаль як дома. Хоць, варта падказаць чыноўнікам, што карціны, гадзіннікі і партрэты прэзідэнтаў таксама могуць быць добрым насценным упрыгожваннем, і не варта кідацца ў крайнасць?

«У кожным выпадку, хацелася б атрымаць тлумачэнне: няўжо ёсць такая крытычная патрэба ў дыванах, на куплю аднаго з якіх сярэднестатыстычнаму беларусу давялося б збіраць больш за тры гады? Хоць адказ на пытанне і без гэтага зразумелы», - адзначае блогер.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках