29 красавiка 2024, панядзелак, 12:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іракскія курды патрабуюць стварэння ўласнай дзяржавы

9
Іракскія курды патрабуюць стварэння ўласнай дзяржавы

Ірак - гэта «дзяржава, што не адбылася», якую варта падзяліць на тры часткі, у тым ліку незалежны Курдыстан.

Пра гэта заявіў у інтэрв'ю BBC міністр замежных спраў Курдскай аўтаноміі Фалах Мустафа Бакэр. Са слоў чыноўніка, адказнасць за востры крызіс, у якім апынуўся Ірак, нясе кіраўнік цэнтральнага ўрада Нуры Малікі, і яму варта падаць у адстаўку.

У аўторак аднаўляе працу іракскі парламент, які, як чакаецца, паспрабуе сфармаваць новы ўрад.

Раней курдскія прадстаўнікі выйшлі з кабінета міністраў аль-Малікі ў знак пратэсту супраць таго, што прэм'ер-міністр абвінаваціў курдаў у дапамозе экстрэмістам.

Прадстаўнікі сусветнай супольнасці неаднаразова заклікалі іракскіх палітыкаў да аб'яднання намаганняў супраць радыкальнай суніцкай групоўкі "Ісламская дзяржава Ірака і Леванта" (ІДІЛ).

Баявікам удалося захапіць кантроль над істотнай часткай тэрыторыі краіны.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках