29 красавiка 2024, панядзелак, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакер выкраў 15 тысяч даляраў у прыватнай фірмы з Полацка

5
Хакер выкраў 15 тысяч даляраў у прыватнай фірмы з Полацка

Невядомы кампутарны ўзломшчык выкраў у адной з прыватных фірмаў горада Полацка буйную грашовую суму.

Злачынец, узламаўшы электронную скрыню прыватнай фірмы, распачаў перапіску з работнікамі ад імя дзелавых партнёраў і паведаміў пра нібыта новыя банкаўскія рэквізіты, папрасіўшы пры гэтым надалей пералічваць грошы менавіта на новы рахунак. У выніку кампутарных махінацый, давяраючы неправеранай інфармацыі, атрыманай у выніку перапіскі ў інтэрнэце, прыватнай кампаніяй горада Полацка на падробленыя банкаўскія рахункі былі пералічаныя грошы ў суме 7 тысяч еўра і 6 тысяч даляраў, піша БелТА.

Паводле гэтага факта Полацкім міжраённым аддзелам СК распачатая крымінальная справа па ч.4 арт.212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

Полацкія следчыя сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення ў раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Віцебскага аблвыканкама высвятляюць асобу, якая ўчыніла злачынства. Прымаючы пад увагу той факт, што кампанія-партнёр Полацкай фірмы зарэгістраваная за межамі краіны, следчымі накіраваны шэраг міжнародных даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі ў замежныя дзяржавы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках