29 красавiка 2024, панядзелак, 17:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі хацелі выкрасці ў аэрапорце сястру лётчыцы Саўчанкі (Відэа)

8

Учора сястра арыштаванай ў Расеі Надзеі Саўчанкі Вера павінна была паляцець у Варонеж, дзе ўтрымліваецца лётчыца, але яе спыніў украінскі консул.

Расейскі адвакат Надзеі Марк Фейгін пагутарыў са следчым СК Расеі паводле справы ўкраінскай лётчыцы і атрымаў інфармацыю, што яе сястру Веру плануюць дапытаць у аэрапорце, паведамляе ТСН.

«Вас хочуць узяць, каб ціснуць на сястру», - сказаў сястры лётчыцы адвакат.

Раейскія следчыя таксама паведамілі, што дазволу на сустрэчу з арыштаванай Саўчанкай сям'я не атрымае.

З папярэджаннямі Веры тэлефанаваў і консул Украіны ў Расеі Генадзь Брэскаленка. Спыніць сястру лётчыцы ўдалося ўсяго за паўгадзіны да вылету.

Нагадаем, украінская лётчыца Надзея Саўчанка, якая стала вядомай пасля апублікавання відэа яе допыту тэрарыстамі, знікла каля двух тыдняў назад - пра яе месцазнаходжанне не было ніякай інфармацыі.

Журналістам атрымалася высветліць, што цяпер жанчына знаходзіцца ў следчым ізалятары расейскага Варонежа. Яе падазраюць нібыта ў забойстве расейскіх журналістаў.

Цяпер украінская ўлада, у тым ліку, з дапамогай міжнароднай супольнасці, прыкладае намаганні для вяртання Надзеі Саўчанкі ва Украіну.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках