29 красавiка 2024, панядзелак, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Легенда Грунвальду»: беларуская, польская, літоўская версіі бітвы

12

Да гадавіны найвялікшай бітвы сярэднявечнай Еўропы знялі фільм «Легенда Грунвальду».

15 ліпеня - гадавіна бітвы пад Грунвальдам. Гэтая бітва абрастала легендамі амаль з самага пачатку, але ўсё прызнавалі яе ўплыў на лёс Еўропы, паведамляе «Радыё Свабода».

Вайсковыя і палітычныя вынікі гэтай бітвы выкарыстоўвалі ўсе бакі, якія ўдзельнічалі ў той вайне. Да сёння доўжыцца спрэчка, хто напраўду камандаваў аб'яднанымі войскамі Вялікага княства Літоўскага і Польскага Каралеўства, як і дзе загінуў Вялікі магістр, наколькі вялікімі былі войскі.

Фільм паказвае, як цягам стагоддзяў легенда Грунвальду выкарыстоўвалася для партыкулярных палітычных мэтаў. Аповяд вядуць польскія гісторыкі Генрык Самсонавіч і Раман Тромба, а таксама гісторыкі з Нямеччыны і Літвы.

Ад беларускага боку ў фільме ўдзельнічае Генадзь Сагановіч.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках