29 красавiка 2024, панядзелак, 13:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Краўчук: Тэрарыстаў трэба знішчаць без папярэджання

18
Леанід Краўчук: Тэрарыстаў трэба знішчаць без папярэджання

Украінскія ўлады не павінны весці ніякіх перамоваў з баевікамі ў Данбасе.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў першы прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (пераклад - chareter97.org).

- Вы былі адным з кіраўнікоў незалежнай Украіны. Як вы ацэньваеце прэзідэнцтва Віктара Януковіча?

- Ён больш клапаціўся пра сябе і сваіх блізкіх, чым пра дзяржаву, якой кіраваў. Аднак спачатку я думаў, што Януковіч напраўду мае намер праводзіць рэформы для збліжэння Украіны з Еўропай. Ён наладзіў добрыя стасункі з Расеяй і ў той жа час спрабаваў зблізіцца з Еўропай. Усім бакам падабаўся такі расклад, бо газ паступаў да атрымальніка, а карпарацыі зараблялі свае грошы.

- А што змяніла ваша меркаванне?

- Да лістапада 2013 года ў Захаду былі заплюшчаныя вочы. Сапраўдны твар улады Януковіч паказаў толькі на кіеўскім Майдане. Там сотні людзей аддалі свае жыцці, каб пакласці канец карупцыі і беззаконню ў краіне. Вынікам няўдалай палітыкі Януковіча з'яўляецца таксама анэксія Крыму.

- І вайсковыя дзеянні ў Данбасе таксама?

- Так. Але гэта і расейская правакацыя - спланаваная загадзя і прадуманая да дэталяў. Яна з'яўляецца часткай расейскай дзяржаўнай стратэгіі. Гэтая стратэгія ўключае ў сябе міфічны падзел расейцаў на тых, хто жыве ў краіне, і тых, якія складаюць так званую расейскую суполку за мяжой.

Крэмль па-ранейшаму мяркуе, што Расея з'яўляецца вялікай імперыяй, хоць гэта толькі рэгіянальная дзяржава. Такое імперскае мысленне прывяло да анэксіі Крыму. Увесь цывілізаваны свет прызнаў гэты крок незаконным. І таму мы павінны як мага хутчэй ліквідаваць усіх бандытаў і тэрарыстаў, якія пагражаюць, гвалцяць і рабуюць жыхароў усходняй часткі Украіны. Толькі пасля вызвалення гэтай тэрыторыі можа ісці гаворка аб рэальным грамадскім дыялогу. Сёння некаторыя еўрапейскія лідэры заклікаюць кіеўскія ўлады да дыялогу з усходняй часткай краіны. Але з кім мы павінны размаўляць? З тэрарыстамі? Тыя, хто не складзе зброі, павінны быць знішчаныя без папярэджання.

- Ці вернецца калі-небудзь Крым ва Украіну?

- У 1953 годзе, калі быў маладым студэнтам, я паехаў у Крым, каб убачыць мора. Нават у той час я ніколі не бачыў такога жаху. У жыхароў паўвыспы не было ні вады, ні святла, ні ежы. Расейцы, якія пасяліліся ў той момант у Крыме, не ведалі, што такое вінаград.

Мікіта Хрушчоў атрымаў сотні лістоў з просьбамі людзей, якія прасілі выправіць сітуацыю. Тады ён пайшоў ва Украіну і пасля візіту ў Крым паехаў у Кіеў. У той час я працаваў у ЦК Кампартыі Украіны і магу пацвердзіць, што мы ўклалі мільярды даляраў, каб паставіць паўвыспу на ногі. Рана ці позна Крым вернецца ва Украіну. Расея эканамічна і ментальна не справіцца з паўвыспай. Мы павінны прызнаць факт анэксіі Масквой, але ніколі не прызнаем, што Крым з'яўляецца расейскім.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках