29 красавiка 2024, панядзелак, 17:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выйшла першая частка трыб'юта «Ляпіса Трубяцкога»

4
Выйшла першая частка трыб'юта «Ляпіса Трубяцкога»

15 ліпеня выйшла першая частка «Lyapis Crew: ТРУб’ют», у рамках якога музыкі з розных краін запісалі свае версіі песень гурта «Ляпіс Трубяцкі».

Гэты рэліз стаў вынікам вялікага краўдфандынгавага праекта, які роўна год таму быў запушчаны на сайце Planeta.ru.

У рамках праекта прапаноўвалася зрабіць кавэр на ўсялякую песню «Ляпісаў» (у тым ліку, да-«капітальнага» перыяду) у сучаснай альтэрнатыўнай стылістыцы. Усяго на конкурс было даслана блізу 300 запісаў, паведамілі сайту charter97.org у гурце.

- Першапачаткова мы планавалі выпусціць толькі 20 лепшых кавэраў, - прызнаецца прадусар гурта Яўген Калмыкоў. - Але было даслана столькі цікавых трэкаў, што давялося пашырыць праект. У выніку ён выйдзе ў трох частках, кожная з якіх будзе ўключаць у лічбавай версіі па 25-30 кампазіцый. Усе тры часткі маюць умоўную стылістычную афарбоўку. На першай больш рока, другая складзена з акцэнтам на ска-панк, трэцяя - на панк. Увогуле, сумна нікому не будзе!

Сярод удзельнікаў праекта нямала вядомых артыстаў. У першай частцы можна пачуць песні «Ляпісаў» у выкананні Noize MC (Расея), Сяргея Бабкіна (Украіна), групы «Бумбокс» (Украіна) і рэпера Баста (Расея). Ёсць на першай зборцы і шэсць беларускіх калектываў: «Жнюв», «ТТ-34», «Пані Хіда», Exist-M, Kurt Roll, «Варона».

З сённяшняга дня альбом «Lyapis Crew: ТРУб’ют, Vol.1» можна спампаваць у iTunes і паслухаць на «Яндекс.Музыка», а 28 ліпеня лэйбл Soyuz Music выпусціць яго на CD. Другая і трэцяя частка праекта выйдуць у канцы жніўня і канцы верасня адпаведна.

Гурт «Ляпіс Трубяцкі» распадзецца 1 верасня 2014. Развітальны тур «Ляпісаў» пад назвай «Блазна няма» будзе складацца ўсяго з чатырох выступаў: у Маскве (22.08), Вільні (23.08), Кіеве (26.08) і Санкт-Пецярбургу (27.08). Беларусы могуць набыць квіткі і атрымаць бясплатныя візы на выступ у сталіцы Літвы. Падрабязнасці на сайце www.shabli.by.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках