29 красавiка 2024, панядзелак, 11:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былы амбасадар Грузіі ў Расеі знойдзены мёртвым

3
Былы амбасадар Грузіі ў Расеі знойдзены мёртвым

Экс-амбасадар Грузіі ў Расеі Эросі Кіцмарышвілі быў застрэлены ў сваім самаходзе ў Тбілісі.

Кандыдат у мэры горада Руставі, размешчанага каля Тбілісі, былы амбасадар Грузіі ў Расеі і былы кіраўнік тэлекампаніі «Руставі-2» Эросі Кіцмарышвілі 15 чэрвеня знойдзены мёртвым у самаходзе ля свайго дома ў Тбілісі, паведамляе агенцтва «Навіны-Грузія» са спасылкай на МУС краіны.

Справа аб загубе былога пасла Грузіі ў Расеі перададзеная пракуратары, якая расследуе яго паводле артыкулу КК Грузіі «Давядзенне да самагубства або спробы самагубства пагрозамі альбо жорсткім абыходжаннем альбо сістэматычнай знявагай гонару і годнасці ахвяры».

Кіцмарышвілі быў амбасадарам Грузіі ў Расеі ў 2008 годзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках