29 красавiка 2024, панядзелак, 12:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ўдвая

5
Страты беларускіх прадпрыемстваў выраслі ўдвая

Сума чыстай страты стратных арганізацый за студзень-травень 2014 года склала 6,7 трлн рублёў.

Гэта ў 2 разы больш, чым за студзень-травень 2013 года, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

За пяць месяцаў гэтага года стратнымі былі 1.326 арганізацый, ці 16,3% ад агульнай колькасці арганізацый, якія ўлічваюцца ў гэтым шэрагу (за студзень-травень 2013 года - 817 арганізацый, або 10,1%).

Удзельная вага стратных арганізацый склала: у сельскай гаспадарцы, паляванні і лясной гаспадарцы - 7,1% (у студзені-траўні 2013 года - 2%), у рыбалоўстве і рыбаводстве - 78,9% (52,6%), у прамысловасці - 27,7% (16,2%), будаўніцтве - 13% (10,5%), гандлі - 20,5% (12,3%), гатэлях і рэстарацыях - 17,3% (10,9%), на транспарце - 17,6% (12,7%), у сувязі - 4% (2,1%), фінансавай дзейнасці - 14,3% (0%), у сферы аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і выкананні паслуг спажыўцам - 9,8% (6,8%), у адукацыі - 7,2% (1,4%), ахове здароўя і галіне сацыяльных паслуг - 6,5% (4,3%), галіне камунальных паслуг - 11, 1% (9,6%).

Рэнтабельнасць продажаў за студзень-травень склала 6,9% і знізілася ў параўнанні са студзенем-траўнем 2013 на 0,3% адсоткавага пункта. За студзень-красавік 2014 г рэнтабельнасць продажаў склала 6,6%, за травень - 8,1%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках