29 красавiка 2024, панядзелак, 17:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замежных дыпламатаў у Беларусі абаранілі ад кратоў

7
Замежных дыпламатаў у Беларусі абаранілі ад кратоў

Вайну з кратамі аб'явіла Галоўнае ўпраўленне ў абслугоўванні дыпламатычнага корпуса і афіцыйных дэлегацый «Дыпсэрвіс».

Гэта прадпрыемства абслугоўвае дыппрадстаўніцтва, замежныя амбасады і консульствы, прадстаўніцтвы міжнародных арганізацый. Усе ўмовы для знаходжання ў краіне дэлегацый замежных дзяржаў - таксама клопат «Дыпсэрвіса», піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Ужо некалькі разоў «Дыпсэрвіс» аб'яўляў тэндэр на закупку паслуг у адлове кратоў. Адзін з такіх аўкцыёнаў прайшоў у красавіку мінулага года. Згодна з тэндэрнымі дакументамі, патрабавалася на працягу сямі месяцаў адлавіць кратоў на тэрыторыі ў 50 гектараў. Геаграфія аб'ектаў - Менск і Менскі раён. Са сродкаў рэспубліканскага бюджэту на гэта выдзелілі 85 мільёнаў рублёў. Праз тое, што ў тэндэры ўзяла ўдзел толькі адна сталічная фірма, яго прызналі несапраўдным. Таму камісія рэкамендавала разгледзець пытанне закупкі з адной крыніцы. У гэтым годзе тэндэр наважылі правесці зноў, аб'ёмы работ і ўмовы ранейшыя. І зноў аўкцыён не адбыўся.

«Згодна з заканадаўствам, калі два разы аўкцыён не адбыўся, закупку можна правесці з адной крыніцы, што і было зроблена», - распавяла адказная за гэтую закупку супрацоўніца «Дыпсэрвіса» Таццяна Яфіменка.

Паведаміць аб тым, на якіх менавіта аб'ектах плануецца ваяваць з кратамі, у «Дыпсэрвісе» адмовіліся. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра лужкі шматлікіх амбасадаў і комплексаў для адпачынку.

Засталася за кадрам і сума ўгоды: пры закупцы з адной крыніцы агучваць яе не абавязкова. Але згодна з апублікаванымі планамі дзяржзакупак, на адлоў кратоў ў гэтым годзе «Дыпсэрвіс» планаваў выдаткаваць 129 млн рублёў. Акрамя кратоў «Дыпсэрвіс» да канца года гатовы вылучыць 10 мільёнаў рублёў на знішчэнне грызуноў, 23 мільёны - на знішчэнне насякомых, 80 мільёнаў - на апрацоўку тэрыторыі ад кляшчоў.

«Барацьба з кратамі патрабуе высокай кваліфікацыі супрацоўнікаў, якія выконваюць гэты від работ, - распавялі ў фірме, якая спецыялізуецца на такіх паслугах. - Для знішчэння крата першапачаткова неабходна вызначыць актыўны ход крата, пасля чаго акуратна зрабіць адтуліну і ўсталяваць пастку. Не варта чакаць неадкладнага выніку, калі праз некалькі дзён з'явяцца новыя кратавінні, варта паўторна агледзець і вызначыць, дзе дадаткова неабходна ўсталяваць пасткі і закласці репелентныя рэчывы».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках