29 красавiка 2024, панядзелак, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У медуніверсітэты ідуць з 398 баламі, а ў педагагічныя - з 70

24
У медуніверсітэты ідуць з 398 баламі, а ў педагагічныя - з 70

Сёлета складаней за ўсё паступіць на спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай, IT і міжнароднымі адносінамі.

Высокімі вынікамі могуць пахваліцца прыёмныя камісіі многіх ВНУ.

Самыя моцныя абітурыенты ідуць у БДУ, БДУІР і Медуніверсітэт, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

Напрыклад, у БДУ больш чым з 391 балам прыйшло чатыры чалавекі - трое на «Міжнароднае права» факультэта міжнародных адносін і адзін на факультэт прыкладной матэматыкі. У радыётэхнічным універсітэце самы высокі вынік 396 балаў. Такую суму аднеслі на спецыяльнасць «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак. У БГЭУ суму 381-390 балаў на факультэт міжнародных эканамічных адносін падалі тры чалавекі, а 393-бальны вынік папоўніў скарбонку інстытута замежных моваў («Французская мова»).

Ёсць моцныя абітурыенты і ў рэгіянальных ВНУ. Так, у Берасцейскі універсітэт імя А.С. Пушкіна некалькі чалавек падалі сумы вышэйшыя за 390 балаў: на «матэматыку і інфарматыку», «Геаграфію» (навукова-педагагічная дзейнасць) і «Пачатковую адукацыю». Вельмі высокія балы і ў медыцынскіх ВНУ: у Гародні на «Лячэбную справу» прынеслі 360-370 балаў, у Менск - 381-390, а ў Гомель - 398!

Каб паступіць на педагога, дастаткова набраць 100 балаў?

Відавочна слабыя вынікі паказалі абітурыенты на педагагічныя і сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. Менш за 100 балаў атрымалі абітурыенты спецыяльнасцяў «Рускай філалогіі», «Фізічнай культуры» і «Псіхалогіі» Гомельскага універсітэта ім. Францыска Скарыны - уяўляем, як засмуціўся б Скарына! Два чалавекі падалі вынікі ў 70-80 балаў у Мазырскі педагагічны універсітэт (спецыяльнасці «Абслуговыя працы і выяўленчае мастацтва» на факультэце тэхналогіі і «Фізічная культура. Спецыяльная падрыхтоўка» на факультэце фізічнай культуры). Зрэшты, для гэтых абітурыентаў яшчэ будуць унутраныя экзамены, якія злёгку падымуць гэтыя вынікі.

Менш за 100 балаў атрымалі тыя абітурыенты гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, якія аднеслі сціплыя вынікі на «Камерцыйную дзейнасць», «лагістыку», «Маркетынг», «Таваразнаўства і гандлёвае прадпрымальніцтва», «Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі», «Эканоміку і кіраванне на прадпрыемстве». На «Тэхналогію машынабудавання» ў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт ім. П. В. Сухога таксама прынеслі невысокія вынікі - усяго 70-100 балаў. 75-90 балаў атрымалі абітурыенты «агранома» Гарадзенскага дзяржаўнага аграрнага універсітэта і «Заатэхнія» Віцебскай ветэрынарнай акадэміі.

На бюджэт прайшлі абітурыенты з 370 і 130 баламі

А ёсць цікавыя моманты. У прыватнасці, на 160 месцаў фізфака БДУ абітурыенты падалі толькі 135 заяваў. У выніку на бюджэт далёка не няпростай спецыяльнасці з вялікім наборам прайшлі абітурыенты з самымі рознымі баламі: самы высокі вынік - у прамежку паміж 361 і 370, а самы нізкі - паміж 121 і 130. Падобная сітуацыя і на спецыяльнасці «Кіраванне рухам» у Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту: дакументы падалі і абітурыенты з сумай большай за 340 балаў, і абітурыенты, якія не змаглі перасекчы планку ў 200 - у іх ад 171 да 190 балаў.

З якімі баламі абітурыенты прыйшлі сёлета ў прыёмныя камісіі?

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках