5 траўня 2024, Нядзеля, 13:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Пракрамлёўскі кандыдат на пасаду Эштан непрымальны

3
Грыбаўскайтэ: Пракрамлёўскі кандыдат на пасаду Эштан непрымальны

Некаторыя прэтэндэнты на пасаду галоўнага каардынатара замежнай палітыкі ЕЗ агучваюць "адкрыта пракрамлёўскую" палітыку.

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайтэ ў апублікаваным у сераду інтэрв'ю. Яна адзначае, што для Балтыйскіх краін і Польшчы асабліва важна, каб галоўны ўпаўнаважаны ў замежнай палітыцы ЕЗ прытрымліваўся нейтральнай пазіцыі ў дачыненні да канфліктаў, піша ru.DELFI.lt.

"Мы бачым, што цяпер некаторыя прэтэндэнты цалкам адкрыта выказваюць свае пракрамлёўскія пазіцыі. Несумненна для нашай групы краін такі кандыдат цалкам непрымальны (...). Мы спрабуем абараніць будучую пасаду ад індывідуальных поглядаў, асабліва ад пракрамлёўскіх палітыкаў", - сказала прэзідэнтка. Яе інтэрв'ю Літоўскаму нацыянальнаму радыё і тэлевізіі, у сераду апублікавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Грыбаўскайтэ публічна адмаўляецца называць прозвішча кандыдата, аднак паводле звестак дыпламатычных крыніц, Балтыйскія краіны і Польшча крытычна ацэньваюць кандыдатуру кіраўніка МЗС Італіі Федэрыка Магерыні. Кандыдаты будуць абмяркоўвацца ў сераду на саміце ЕЗ.

"Мы так строга ніколі не фармулюем пазіцыі ў дачыненні да каго-небудзь, Літва толькі фармулюе патрабаванні да будучага кандыдата ў каардынатары замежнай палітыкі ЕЗ: перш за ўсё, патрэбная нейтральнасць, асабліва ў дачыненні да канфліктаў, каб была збалансаваная пазіцыя, каб быў досвед у замежнай палітыцы" , - сказала Грыбаўскайтэ журналістам у сераду раніцай.

Са слоў дыпламатаў, суседзі Расеі занепакоеныя тым, што прадстаўніца італійскіх левых, якая прыступіла да працы кіраўніком МЗС у гэтым годзе, можа занадта прыяць Расеі, акрамя таго, яе крытыкуюць за малы досвед.

Іншым сярод магчымых кандыдатаў згадваецца і прадстаўнік Балгарыі ў Еўракамісіі Крысталіна Георгіева.

Цяпер пасаду галоўнага ўпаўнаважанага ў пытаннях замежнай палітыкі ЕЗ займае брытанка Кэтрын Эштан.

Вячэра кіраўнікоў ЕЗ, на якой будуць абмяркоўвацца кіраўнікі органаў ЕЗ, пачнецца ў сераду ўвечары ў Брусэлі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках