5 траўня 2024, Нядзеля, 12:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арсеній Яцэнюк наведаў вызвалены Славянск

Падчас візіту прэм'ер паабяцаў аднавіць разбураную школу да пачатку навучальнага года.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцэнюк прыбыў з рабочым візітам у надоечы вызвалены ўкраінскімі войскамі Славянск, паведамляе «Радио Свобода».

Яцэнюк пракаментаваў надзённыя праблемы горада, у прыватнасці, праблему пітной вады.

Падчас паездкі прэм'ер агледзеў адзін з пашкоджаных жылых дамоў і сярэднюю школу №15, якая таксама зазнала разбурэнні. Яцэнюк паабяцаў, што школу, у якой навучаюцца больш за 650 дзяцей, адрамантуюць да 1 верасня.

Пасля журналіст Аляксандр Аргат на сваёй старонцы ў сетцы мікраблогаў «Твітэр» паведаміў, што Арсеній Яцэнюк знаходзіцца ў Сямёнаўцы, выклаўшы фота прэм'ер-міністра.

Раней паведамлялася, што шкода ад разбурэнняў у Славянску ацэненая ў 1,5 мільярда грыўняў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках