5 траўня 2024, Нядзеля, 13:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахлабысціна не хочуць бачыць у Харкаве

41
Ахлабысціна не хочуць бачыць у Харкаве

Харкаўчукі патрабуюць скасаваць канцэрт скандальна вядомага расіейскага актора Івана Ахлабысціна.

Вядомы сваімі скандальнымі выказваннямі з нагоды падзей ва Украіне расейскі актор Іван Ахлабысцін плануе гастролі ў Харкаве. Выступ Ахлабысціна павінны адбыцца 28 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета ім.Лысенкі, піша "Обозреватель".

«Калі расейскія выканаўцы прыязджаюць ва Украіну, у прыватнасці ў Харкаў, каб зарабіць грошай, то яны павінны паважаць нашую дзяржаву і асуджаць Пуціна за ягоныя дзеянні ва Украіне. Што да Ахлабысціна, то гэтаму украінафобу наогул трэба забараніць ўезд ва Украіну», - адзначылі ў прэс-службе Харкаўскай абласной арганізацыі ВА «Свабода».

«У «Свабоду» звяртаецца вялікая колькасць абураных харкаўцаў, якія патрабуюць забараніць гастролі Ахлабысціна ў горадзе. Яго магчымы візіт у Харкаў стаў бы аплявухай ўсім украінцам», - заявіў заслужаны артыст Украіны, свабодавец Аляксандр Гава.

ВА «Свабода» заклікала кіраўніцтва харкаўскага тэатра не дапусціць праяў антыўкраінскай прапаганды і скасаваць сустрэчу з Ахлабысціным. «У выпадку невыканання патрабаванняў ВА «Свабода» будзе рабіць актыўныя захады для зрыву выступу актора», - заявілі ў прэс-службе.

У іншых украінскіх гарадах таксама адмаўляюцца ад канцэртаў Ахлабысціна і іншых расейскіх гастралёраў, якія падтрымліваюць крамлёўскія ўлады.

Раней Ахлабысцін звяртаўся да Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі з патрабаваннем спыніць АТА на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках