8 траўня 2024, Серада, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

147 беларускіх турыстаў прабавілі 13 гадзін у аэрапорце Хургады

34
147 беларускіх турыстаў прабавілі 13 гадзін у аэрапорце Хургады

Паломка самалёта стала прычынай спазнення чартарнага рэйса Хургада-Менск.

Пра гэта паведаміла карыстальнік сацыяльнай сеткі «Фэйсбук» Яўгенія Крылова.

«Больш за 140 беларускіх турыстаў 12 гадзін не могуць вылецець з Хургады. Чартарны рэйс Белавія В2 8754 Хургада-Менск павінен быў вылецець а 8:25 паводле мясцовага часу. Аднак 147 турыстаў, уключна з немаўлятамі, ужо больш за 12 гадзін не могуць вылецець з Егіпта. Людзі ў аэрапорце з 6-й раніцы. За гэты час ніхто з прадстаўнікоў авіякампаніі не патлумачыў прычын інцындэнту. Час вылету рэгулярна адкладаюць на гадзіну: то вылет а 9.00, затым а10.00 і г.д. З чутак, самалёт, які павінен быў везці турыстаў у Менск, зламаўся і нібыта выслалі іншы. Але дакладнай інфармацыі турысты не маюць. Людзі пакутуюць ў доўгім чаканні і не ведаюць, дзе прабавіць ноч», - паведаміла яна ўчора ўвечары.

Замест 13 гадзін 40 хвілін 16 ліпеня турысты прыбылі ў Менск а 2 гадзіне 45 хвіліне 17 ліпеня. Пасажыраў забраў іншы борт.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках