8 траўня 2024, Серада, 21:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У сяброў больш агульных генаў, чым у незнаёмцаў

2
У сяброў больш агульных генаў, чым у незнаёмцаў

Навукоўцы параўналі ДНК прыкладна дзвюх тысяч чалавек, якія не з'яўляюцца сваякамі.

Яны высветлілі, што сябры гэтак жа генетычна блізкія, як далёкія сваякі ў чацвёртым калене. У людзей, якія сталі сябрам, агульных генаў больш, чым у незнаёмцаў, піша БелаПАН.

Брытанскае выданне The Telegraph піша, што, нейкім чынам людзі прымудраюцца выбраць сабе сяброў, генетычна падобных са сваякамі.

Навукоўцы ўпэўненыя, што такі падыход вызначаны эвалюцыяй: «Першаму мутанту, здольнаму гаварыць, быў патрэбны другі, каб практыкаваць свае навыкі», - мяркуе прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта Джэймс Фаулер.

Характэрна таксама тое, што падобныя «сяброўскія» гены звычайна развіваюцца на парадак хутчэй, чым астатнія. Навукоўцы Джэймс Фаўлер і Нікалас Хрыстакіс мяркуюць, што гэта дае адказ на пытанне аб тым, чаму за апошнія 30 тысяч гадоў адбылося значнае паскарэнне эвалюцыі. Гэта значыць прычына, магчымая, у сацыяльным асяроддзі.

Навукоўцы распрацавалі нават методыку, якая дазваляе праз ДНК вызначыць імавернасць таго, што людзі змогуць пасябраваць. Аднак сам механізм выбару сяброў пакуль застаецца нявывучаны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках