8 траўня 2024, Серада, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курскія навабранцы будуць служыць у Крыме і Беларусі

24
Курскія навабранцы будуць служыць у Крыме і Беларусі

У Курскай вобласці закончылася вясновая наборная кампанія.

У яе выніку больш за 1800 навабранцаў з салаўінага краю папоўняць шэрагі расейскага войска.

Большасць маладзёнаў пройдуць тэрміновую службу ў Заходняй вайсковай акрузе. Некаторыя курцы адправяцца ў Крым на Чарнаморскі флот і ў Беларусь, паведамляе Товарищ.online.

Таксама 50 навабранцаў будуць служыць у паветрана-дэсантных войсках у Новарасійску. Яшчэ 10 хлопцаў набралі ў федэральныя сілавыя структуры.

Адзначым, што блізу 77% юнакоў з'явіліся на позву ў вайсковыя камісарыяты Курскай вобласці. Але па-ранейшаму ў рэгіёне застаецца праблема з ухілістамі. Цяпер у салаўіным краі пад 2 тысяч жыхароў хаваюцца ад службы ў войску.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках