8 траўня 2024, Серада, 12:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах зафарбуюць графіці з князем Кейстутам

8

Графіцісты памылкова размалявалі будынак сталоўкі.

Акцыя «Must Act - Must Art» пачалася ў Баранавічах 12 ліпеня. Адно з графіці павінна было размяшчацца на муры інтэрната каледжа. Аднак, са слоў аднаго з арганізатараў акцыі, баранавіцкага рэпера Андрэя Цяпіна, графіцістам спадабаўся мур сталоўкі каледжа насупраць. На свой страх і рызыку яны пачалі размалёўваць мур, не паведаміўшы ўласніку, піша intex-press.by.

Фото: Александра ТРИПУТЬКО

Як выявілася, будынак ядальні знаходзіцца на рамонце. Паводле праекту рэканструкцыі графіці на муры не прадугледжанае. У сувязі з гэтым, са слоў Цяпіна, кіраўніцтва каледжа пастанавіла мур зафарбаваць.

- Мы звярталіся ў каледж, прасілі знайсці магчымасць захаваць малюнак, - тлумачыць Андрэй Цяпін. - Кіраўніцтва некалькі дзён думала, як гэта ажыццявіць, але, у канчатковым выніку, наважылі зафарбаваць. Магчыма, праз два тыдні графіці з Кейстутам не будзе.

- Хлопцы сказалі, што пераблыталі муры, - тлумачыць дырэктарка каледжа Таццяна Грабоўская. - Мы былі б рады бачыць гэтае графіці на муры нашага інтэрната, дзе яно і было запланаванае. Будынак сталоўкі знаходзіцца на рэканструкцыі, і, згодна з праектам, павінен быць вытрыманы ў пэўным каляровым стылі. Каб пакінуць графіці, давядзецца ўносіць змены ў праект, а гэта каштуе немалых грошай.

Дырэктарка каледжа паведаміла, што графіці не будуць чапаць да пачатку работ рэканструкцыі фасада.

Фото Ольги ШИРОКОСТУП
Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках