8 траўня 2024, Серада, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліцыя зацікавілася відэазапісам з Лепсам-палёнцам у самалёце

11

Спеваку пагражае прыцягненне да адміністрацыйнай адказнасці або штраф за парушэнне антытытунёвага закона.

14 ліпеня ў сваім мікраблогу ў Instagram папулярны спявак Цімаці выклаў відэа, на якім Грыгорый Лепс паліць у самалёце, затым яно з'явілася на Youtube. Паводле звестак ІТАР-ТАСС, запіс быў зроблены падчас палёту музыкаў на канцэрт у Екацярынбург.

Таксама агенцтву "Інтэрфакс" паведамілі пра тое, што відэа ўжо вывучае Уральская ўправа МУС транспарту, пасля чаго будзе прынятая адпаведная пастанова паводле гэтай справы. Праўда, як піша NEWSru.com, апублікаваны відэазапіс можа быць і пастановачным.

У Расеі за паленне на борце лайнера парушальнік можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства ці за парушэнне антытытунёвага закона, пакараннем за якое з'яўляецца штраф у тысячу рублёў.

"Калі паступіць заява, калі будзе даведзена, што гэта сапраўды Лепс, што гэта сапраўды ў самалёце, і на тэрыторыі Урала, на яго можа быць накладзены штраф", - таксама адзначылі ў прэс-службе ўстановы.

Варта адзначыць, што ў подпісы да відэа пра тое, дзе і калі быў зроблены запіс на старонцы Цімаці нічога не паведамляецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках