9 траўня 2024, Чацвер, 3:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гурту Neuro Dubel - 25 гадоў

11
Гурту Neuro Dubel - 25 гадоў

17 ліпеня 1989 года ў Менску быў заснаваны рок-гурт Neuro Dubel.

Ён быў створаны Аляксандрам Кулінковічам разам з Генадзем Агейчыкам, які неўзабаве пакінуў калектыў, але далей падтрымлівае стасункі з музыкамі.

Першыя альбомы гурт запісвае ў хатніх умовах і называе іх «Няякасныя прадукты студыі ГангрЭна Прадакшн». Спачатку 90-ых гадоў гурт пачынае даваць канцэрты і браць удзел у розных музычных фестывалях. У 2000-ых гурт выходзіць на расейскі рынак. Калектыў піша песні як на беларускай, так і на расейкай мовах.

На сустрэчы з Алегам Праляскоўскім у 2007 годзе музыкі паабяцалі не граць больш на апазіцыйных мітынгах. Адначасова Аляксандр Кулінковіч паведаміў прэс-цэнтру сайта charter97.org, што не будзе граць на мерапрыемствах улады.

За свае песні і выказванні супраць уладаў гурт доўгі час знаходзіўся ў неафіцыйным «чорным спісе» музыкаў, чые канцэрты забараняюцца з надуманых прычын і чые кампазіцыі не транслююцца ў радыёсетках.

Шырокую крытыку беларускай публікі Кулінковіч зазнаў, пасля таго як стаў калумністам «Савецкай Беларусі». Аднак сам вакаліст групы не бачыць у гэтым нічога крамольнага.

Музыкі не плануюць выпускаць нешта адмысловае да юбілею гурта, бо «надакучыла «кляпаць» новыя песні, якія забываюцца», але з'явілася інфармацыя пра канцэрт, прысвечаны юбілею, які адбудзецца 4 кастрычніка.

За час існавання гурт выпусціў 14 альбомаў, зняў 17 кліпаў і ўзяў удзел у больш як 10 супольных праектах, такіх як «Песні Свабоды», «Прэм'ер Тузін», «Генералы айчыннага року» ды іншыя, некалькі разоў прызнаваўся «гуртом года» паводле вынікаў «Рок-каранацыі».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках