8 траўня 2024, Серада, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дынама-Менск» падолела фінскага «МюПа»

5
«Дынама-Менск» падолела фінскага «МюПа»

Футбалісты менскага «Дынама» перамаглі ў першым матчы другога кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы.

Беларусы здабылі перамогу дома над фінскім клубам «МюПа» з лікам 3:0 (Удожы, 25, Стасевіч, 61, з пенальці, Ніколіч, 86), піша БелаПАН.

Гаспадары выступалі ў такім складзе: Гутар, Варанкоў (Быкаў, 67), Сімовіч, Паліцевіч, Ніколіч, Удожы, Бангура, Залескі, Вераціла, Стасевіч (капітан) (Фігарэда, 81), Адамовіч (Діамандэ, 74).

Статыстыка матчу (падлік УЕФА): удары па брамах - 23:2, з іх у створ брамаў - 7:1, вуглавыя ўдары - 9:3, афсайды - 6:0, штрафныя ўдары - 15:11.

Зваротная сустрэча адбудзецца 24 ліпеня ў Фінляндыі.

Сёння вечарам пройдуць таксама матчы 2-га кваліфікацыйнага этапу ЛЕ «Нёман» (Гародня) - «Хабнаф’ёрдзюр» (Ісландыя) і «Дэры Сіці» (Ірландыя) - «Шахцёр» (Салігорск).

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках