28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Наваградкам п'яны зух зладзіў гонкі з ДАІ

2

У Наваградскім раёне інспектары пераследвалі п'яную кампанію на аўто.

Каля адной з вёсак інспектар падаў сігнал аб спыненні, але кіроўца Volkswagen Santana стаў хавацца. У нейкі момант аўтамабіль прыпыніўся і з салона сталі выскокваць пасажыры, паведамляе ДАІ Гарадзенскай вобласці.

«Застаўшыся адзін, маладзён прадоўжыў рух, з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і паспрабаваў уцячы ад інспектараў ДАІ ўжо ў полі. Доўга катацца яму не давялося: неўзабаве ён быў затрыманы», - гаворыцца ў паведамленні.

У 24-гадовага кіроўцы падчас медычнага даследвання выявілі 1,67 праміле алкаголю. На маладзёна складзена 5 пратаколаў аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае канфіскацыя пасведчання кіроўцы і штраф.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках