29 красавiка 2024, панядзелак, 1:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карл Алзнэр: Грабоўскі здольны нарабіць гуку ў НХЛ

Карл Алзнэр: Грабоўскі здольны нарабіць гуку ў НХЛ

Абаронца "Вашынгтона" Карл Алзнэр выказаўся аб сыходзе Міхаіла Грабоўскага ў "Айлэндэрз".

"Грабоўскі - добры хакеіст, ён адпрацоўвае і ў абароне, і ў атацы. Выдатна мець такога хлопца ў распранальні, ён слаўны. У "Вашынгтоне" яму даводзілася змагацца з траўмамі. Ён вылятаў з рытму, і яму было цяжка вярнуцца. Але я думаю, ён добра гуляў. Усе яго любілі.

Грабоўскі здольны на многае, ён дапамагаў камандзе перамагаць. У "Таронта" ў яго не пайшло, у нас таксама, але, здаецца, цяпер ён трапіў у добрую сітуацыю і можа нарабіць гуку ў лізе", - цытуе Алзнэра "Прессбол" са спасылкай на Nichols on Hockey.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках