29 красавiка 2024, панядзелак, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Майдане прагрымелі два выбухі

8

У выніку выбухаў у самым цэнтры Кіева раны атрымаў адзін чалавек.

Пра гэта паведамляе на старонцы ў сацыяльнай сетцы "Фэйсбук" грамадская арганізацыя "Пошукавая ініцыятыва Майдана".

"Позна ноччу Майдан ускалыхнулі два магутныя выбухі. Са слоў відавочцаў інцыдэнт адбыўся а 3:20 ля намётаў на вуліцы Архітэктара Гарадзецкага", - гаворыцца ў паведамленні.

У выніку здарэння аднаго мужчыну параніла ў нагу і жывот. Сярод версій разглядаюцца скіданне выбухоўкі з даху нейкага будынка або няўдалы феерверк.

"Увесь Майдан на нагах. Людзі асцерагаюцца паўтору", - паведамляюць актывісты.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках