29 красавiка 2024, панядзелак, 2:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння стартуе «Басовішча-2014»

2
Сёння стартуе «Басовішча-2014»

Сёння пад Беластокам стартуе традыцыйны музычны фэст "Басовішча".

Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2014» будзе юбілейным і традыцыйна пройдзе ў Гарадку, што за 16 кіламетраў ад беларуска-польскай мяжы 18-19 ліпеня.

На 25-м лікам «Басовішчы» выступяць Лявон Вольскі з дзіцячым хорам, «Крама», «Троіца», Nizkiz, Avias, IQ48, :B:N:, RUTA, TT-34, «Тлушч». Вядоўца імпрэзы - рэпер Vinsent.

У гэтым годзе арганізатары не здолелі дамовіцца з польскім пасольствам наконт выдачы візаў для беларусаў. Аднак тыя, каму ўдасца дабрацца да Гарадка, змогуць паслухаць шмат цікавай і разнастайнай музыкі, а таксама пазнаёміцца з заснавальнікамі фестывалю і паглядзець кіно пра першыя «Басы».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках