28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Белстат: Больш за палову беларусаў атрымліваюць менш за 500 даляраў

20
Белстат: Больш за палову беларусаў атрымліваюць менш за 500 даляраў

Белстатам праведзенае статыстычнае назіранне аб налічаным заробку за травень.

Пра гэта паведамляе БелТА. Дзель работнікаў з заробкам ніжэйшым за 2 млн рублёў склала 6,5% ад усёй колькасці ў абследаваных арганізацыях, а ўдзельная вага работнiкаў з заробкам вышэйшым за 10 млн склала 7,8%.

На падставе звестак назірання былі разлічаныя мэдыянны заробак і дэцыльны каэфіцыент дыфэрэнцыяцыі.

Як растлумачылі спецыялісты, мэдыянны заробак - гэта сума заробку, якая знаходзіцца ў цэнтры шэрагу размеркавання колькасці працаўнікоў паводле сум налічанага заробку і дзеліць яго на дзве роўныя часткі - з заробкам ніжэйшым і вышэйшым за мэдыянны. Разлік мэдыяннага заробку паказаў, што ў траўні 2014 года палове работнікаў налічаны заробак вышэйшы за 4 815,2 тысяч рублёў, палове – ніжэйшы за гэтае значэнне. Мэдыянны заробак быў меншы за сярэдні заробак на 20,5%, або на 1 240,7 тысяч рублёў.

Дэцыльны каэфіцыент дыфэрэнцыяцыі паказвае, у колькі разоў мінімальны ўзровень заробку 10% найбольш высокааплатных працаўнікоў перасягае максімальны ўзровень заробку 10% найменш аплатных працаўнікоў. У траўні сёлета мінімальны ўзровень заробку ў краіне 10% найбольш высокааплатных работнікаў у 4,1 раза перасягаў максімальны ўзровень заробку 10% найменш аплатных работнікаў. Гэны паказчык у разрэзе абласцей вагаўся нязначна: ад 3,7 раза ў Магілёўскай вобласці да 4,1 раза ў Гомельскай і Менскай абласцях. Найбольшая сума перавышэння заробку 10% высокааплатных работнікаў у параўнанні з 10% нізкааплатных работнікаў назіраўся ў сфэры аперацый з нерухомай маёмасцю, арэнды і паслуг спажыўцам (5,2 раза), здабычы паліўна-энэргетычных карысных выкапняў (4,8 раза), навуковых даследаванняў і распрацовак (4,5 раза).

Фота: bymedia.net

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках