29 красавiка 2024, панядзелак, 10:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарыст Гіркін: Для расследавання катастрофы ніякага замірэння не будзе

51
Тэрарыст Гіркін: Для расследавання катастрофы ніякага замірэння не будзе

Верхавод баевікоў Ігар Гіркін заявіў, што для расследавання катастрофы Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines не запатрабуецца гуманітарных замірэнняў або калідораў.

"Баявыя дзеянні доўжацца на ўсім фронце. Месца падзення Боінга знаходзіцца ў глыбокім тыле апалчэння ДНР і ніякіх гуманітарных замірэнняў або калідораў для аб'ектыўнага расследавання прычын трагедыі не патрабуецца - камісія можа свабодна прыбыць туды і вывучыць месца падзення", - заявіў тэрарыст.

Як ён адзначыў, перашкаджаць камісіі ніхто не стане, але "спыняць баявыя дзеянні супраць аточанай групоўкі супраціўніка немэтазгодна".

Раней сепаратысты падчас трохбаковай відэаканферэнцыі кантактнай групы абавязаліся прапусціць прадстаўнікоў украінскіх уладаў і назіральнікаў АБСЕ да месца катастрофы самалёта, піша korrespondent.net.

Нагадаем, пасажырскі авіялайнер Боінг-777 пацярпеў катастрофу ўчора ў Данецкай вобласці, недалёка ад расейскай мяжы.

Як заявілі ў МУС Украіны і ў РНБА, самалёт ішоў на вышыні не менш за 10 тысяч метраў, і яго збілі тэрарысты з дапамогай зенітнага ракетнага комплексу "Бук".

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках