28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «Фэйсбуку» пачалося тэставанне кнопкі «Купіць»

На гэты момант сэрвіс даступны толькі карыстальнікам з ЗША.

Найбуйнейшая сацыяльная сетка Facebook пачала тэставанне кнопкі "Купіць", якая дазволіць карыстальнікам набываць розныя тавары на старонках брэндаў, не пакідаючы сайт Facebook.

Пра запуск тэставання паведамляецца на афіцыйнай старонцы сацсеткі.

На гэты момант, сэрвіс даступны толькі карыстальнікам Facebook з ЗША і яго дзеянне распаўсюджваецца на тавары некалькіх невялікіх кампаній-прадаўцоў. У паведамленні падкрэсліваецца, што Facebook надаў вялікую ўвагу бяспецы звестак, таму гарантуе бяспеку плацяжоў. Пры гэтым звесткі аб крэдытных картах пакупнікоў не трапяць да іншых прадаўцоў, а пастанову аб тым, захоўваць інфармацыю аб куплі або не, карыстальнікі змогуць прымаць самастойна, піша NEWSru.com.

Тэрміны заканчэння тэставання кнопкі "Купіць" у паведамленні не ўдакладняюцца. У кампаніі хочуць спачатку атрымаць як мага больш звестак аб актыўнасці пакупнікоў і прадаўцоў.

Нагадаем, што ў красавіку ў прэса з'явіліся паведамленні аб планах Facebook аб запуску ўласнага плацёжнага сэрвісу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках