28 красавiка 2024, Нядзеля, 3:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Філатаў: Па «Боінгу» стралялі расейскія ваенныя

1
Барыс Філатаў: Па «Боінгу» стралялі расейскія ваенныя

Намеснік кіраўніка Днепрапятроўскай адміністрацыі падзяліўся новай інфармацыяй аб збітым «Боінгу».

Яе Барыс Філатаў апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Таемная інфармацыя, якую можна пісаць. Сепаратысты ўсё ж увабралі ў Данецку два «Букі» ў нашых. Перад гэтым «Букам» зрабілі поўны гамон, і аднаўленню яны не падлягалі. «Бук» - гэта комплекс. Разумееце, комплекс. А не тачанка з ракетамі. І быў ён завезены з Расеі», - піша ён.

На думку Барыса Філатава, вінаватыя ў нападзе на пасажырскі самалёт не сепаратысты, а вайскоўцы РФ.

«Хутчэй за ўсё стралялі расейскія кадравыя вайскоўцы, пераапранутыя ў форму казакоў. Радыё «падсвятленне, відавочна, таксама з Расеі. Стрэльнуць хацелі па нашаму транспартніку, які не ўзляцеў. Расейцы чакалі яго, таму што быў зліў ад здраднікаў. Вось такія справы. Усім разведкам свету, экспэртам і спецыялістам гэта вядома», - адзначае намеснік Ігара Каламойскага.

Нагадаем, 17 ліпеня самалёт «Боінг-777» малайзійскіх авіяліній рэйсам Амстэрдам (Нідэрланды) - Куала-Лумпур (Малайзія), на борце якога знаходзіліся 298 пасажыраў, з якіх 15 чальцоў экіпажа, быў збіты і разбіўся на ўсходзе Украіны.

Паводле звестак украінскіх сілавікоў, яго збілі з устаноўкі «Бук».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках